17 лiпеня 2025, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары ЗША па Іране: Над ядзерным цэнтрам Форда паднімаецца слуп дыму

Удары ЗША па Іране: Над ядзерным цэнтрам Форда паднімаецца слуп дыму

Наступствы атакі паказалі на відэа.

Іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA апублікавала кадры са слупам дыму над падбітым ядзерным аб'ектам Форда.

Ролік з'явіўся ў сетцы праз некалькі гадзінаў пасля таго, як ЗША нанеслі серыю ўдараў па ядзерных аб'ектах Ірана. Цэнтр Форда – «перліна» іранскай ядзернай праграмы. Яго таемна пачалі будаваць у гары і пачалі выкарыстоўваць у 2012 годзе.

Інжынеры меркавалі, што лакацыя надзейная, бо аб'ект схаваны пад зямлёй. Ізраіль не меў зброі, здольнай пашкодзіць Форда. Урэшце ЗША зрабілі гэта звышбомбай GBU-57 Massive Ordnance Penetrator, вядомай як «знішчальнік бункераў», піша УНІАН.

Голас за кадрам паведамляе, што дым ідзе ад ядзернай пляцоўкі. Месца геалакаванае як Форда. Відэа было знятае на аўтастрадзе Тэгеран-Кам, прыкладна за 13 км на захад ад аб'екта.

Высокапастаўленая іранская крыніца паведаміла Reuters, што большая частка высокаўзбагачанага ўрану з Форда «была вывезеная ў невядомае месца» яшчэ да атакі ЗША.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках