16 лiпеня 2025, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў зладзіў істэрыку пасля ўдару ЗША па Іране

Мядзведзеў зладзіў істэрыку пасля ўдару ЗША па Іране
ДЗМІТРЫ МЯДЗВЕДЗЕЎ

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ абвінаваціў Трампа ў «пачатку новай вайны» і паведаміў пра магчымую перадачу Ірану ядзернай зброі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «ублытаў ЗША ў новы канфлікт з перспектывай наземнай аперацыі», загадаўшы нанесці ўдары па ядзерных аб'ектах Ірана, заявіў намеснік старшыні Рады Бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе The Moscow Times.

«Трамп, які прыйшоў як прэзідэнт-міратворац, пачаў новую вайну», – напісаў ён у сваім тэлеграм-канале. На думку Мядзведзева, «абсалютная большасць краінаў свету супраць дзеянняў Ізраіля і ЗША».

Мядзведзеў таксама сцвярджае, што некаторыя дзяржавы «гатовыя наўпрост паставіць Ірану свой ядзерны боекамплект». Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці ёсць сярод іх Расея, якая з'яўляецца «стратэгічным партнёрам» ісламскай рэспублікі.

ЗША далучыліся да Ізраіля для знішчэння ядзерных аб'ектаў Ірана ў ноч на 22 чэрвеня, нанёсшы ўдары па трох ключавых заводах – у Натанзе, Ісфахане і Форда, у тым ліку з ужываннем супрацьбункерных бомбаў. Трамп абвесціў, што аперацыя прайшла паспяхова.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках