Сяргея Ціханоўскага спыталі, як прайшла сустрэча з дзецьмі – ён расплакаўся і не змог адказаць
10- 22.06.2025, 18:18
- 17,974

Кранальнае відэа.
Сёння Сяргей Ціханоўскі і іншыя палітвязні даюць першую прэс-канферэнцыю пасля выхаду на волю
На прэс-канферэнцыі ў Сяргея Ціханоўскага спыталі, як прайшла іх сустрэча з дзецьмі. Экс-палітвязень пачаў адказваць на пытанне, але не здолеў стрымаць слёзаў.
– Жонка кажа: «Гэта твой тата прыехаў». Яна на мяне кідаецца – і мы ў слязах ўдваіх, – дрыготкім голасам адказаў Сяргей Ціханоўскі на пытанне пра сустрэчу з дзецьмі. Ён не змог прадащжаць і заплакаў, паклаўшы мікрафон на стол.