Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў апошні тыдзень чэрвеня
1- 22.06.2025, 15:48
- 2,980

У пачатку тыдня на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты з тэрыторыі Польшчы.
Заключны тыдзень чэрвеня будзе памяркоўна цёплым, але з дажджамі і ветрам. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамета.
У пачатку тыдня на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты з тэрыторыі Польшчы.
Паводле звестак Белгідрамета, у панядзелак, 23 чэрвеня, днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Пры навальніцах чакаюць парывісты вецер. Уначы тэмпература будзе ад 5°C да 11°C цяпла. Днём паветра прагрэецца максімум да 24°C, а па паўднёвым захадзе чакаюць да 25°C і нават да 29°C.
У аўторак і сераду, 24 і 25 чэрвеня, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Швэцыі на Фінскі заліў.
Так, 24 чэрвеня прагназуюць моцныя дажджы з ветрам, у асобных раёнах – навальніцы. Уначы будзе ад плюс 9°C да плюс 16°C. Днём жа слупок тэрмометра будзе вагацца ад 15°C па поўначы да 23°C па поўдні.
У сераду, 25 чэрвеня, чакаюць кароткачасовыя дажджы, зноў-такі ў асобных раёнах – з навальніцамі і ветрам. Тэмпература паветра ноччу будзе да 14°C цяпла, а днём – ад 14°C па поўначы да 23°C па паўднёвым захадзе Беларусі.