19 лiпеня 2025, Субота, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка паказала знішчэнне расейскага цягніка з палівам

8
Украінская выведка паказала знішчэнне расейскага цягніка з палівам

Відэафакт.

Украінскія выведнікі на часова акупаванай расейскімі захопнікамі тэрыторыі Запарожскай вобласці знішчылі цыстэрны з палівам ворага.

Пра гэта ў нядзелю, 22 чэрвеня, паведамілі ў Галоўнай управе Міністэрства абароны Украіны, публікуючы кадры выбухаў.

Як паведамілі ў выведцы, байцы спецпадраздзялення ГУВ МА Кабул 9 ва ўзаемадзеянні з Сіламі абароны Поўдня, падраздзяленнем «Альфа» і групай Дзяржспецсувязі «Next» атакавалі «таварняк» расейскіх акупантаў ударнымі дронамі. У выніку атакі 22 чэрвеня на чыгуначным адрэзку паміж населенымі пунктамі Ляваднае і Малачанск былі спаленыя цыстэрны з палівам, прызначаным для варожага войска.

«Чорныя слупы дыму і агню ад падбітых цыстэрнаў з саляркай і іншымі паліва-змазачнымі матэрыяламі падняліся да самых нябёсаў», – пракаментавалі ў ГУВ відэа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках