Украінская выведка мае довады падрыхтоўкі Расеяй ваенных аперацый у Еўропе
5- 22.06.2025, 17:35
- 12,058

Зяленскі выступіў з заявай пасля сустрэчы з Буданавым.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю заявіў аб наяўнасці довадаў падрыхтоўкі Расеяй новых ваенных аперацый на тэрыторыі Еўропы.
Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы напісаў у Telegram.
Зяленскі выступіў з заявай пасля сустрэчы з кіраўніком ГУВ Кірылам Буданавым.
«Фіксуем далейшы інтэлектуальны рэгрэс расейскага кіраўніцтва і маем довады, што яны рыхтуюць новыя ваенныя аперацыі на тэрыторыі Еўропы», - напісаў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што Украіна будзе інфармаваць партнёраў аб фактах, атрыманых украінскай выведкай.
«Рыхтуем супольныя пастановы на абарону разам, прынамсі, з Вялікай Брытаніяй і Еўразвязам», – паведаміў Зяленскі.