16 лiпеня 2025, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алькарас перамог на турніры ў Лондане

Алькарас перамог на турніры ў Лондане

Для 22-гадовага гішпанскага тэнісіста гэта пяты трафей у сезоне і 21-ы ў кар'еры.

Другая ракетка свету гішпанец Карлас Алькарас здабыў пяты трафей у сезоне, перамогшы ў фінале турніру ATP 500 у Лондане чэха Іржы Легечку.

Алькарас атрымаў перамогу над чэхам (30-ы ў рэйтынгу) з лікам 7:5, 6:7 (5:7), 6:2.

Гэта 21-ы тытул для 22-гадовага гішпанца ў кар'еры і другі ў Лондане (упершыню ён перамог у гэтым турніры ў 2023-м).

Алькарас стаў усяго толькі пятым дзейным тэнісістам, які здабыў чатыры і больш тытулаў на травяных кортах.

Пераможная серыя Алькараса зараз складае 18 матчаў - максімум у яго кар'еры.

Гішпанец наблізіўся да першай ракеткі свету Яніку Сінэру ўжо на 1130 балаў у рэйтынгу ATP.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках