У Дамаску смяротнік узарваў сябе ў праваслаўнай царкве
- 22.06.2025, 20:41
- 6,190

Сама меней 15 чалавек загінулі.
У сталіцы Сірыі Дамаску тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў царкве Мар Эліяс, размешчанай на ўсходзе горада, паведамляюць СМІ.
Адзін са сведкаў паведаміў агенцтву Reuters, што выбух адбыўся ўнутры царквы. Агенцтва адзначыла, што прадстаўнік сіл бяспекі Дамаска не адразу адказаў на запыт аб каментарыі.
Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека, якая базуецца ў Вялікай Брытаніі, паведаміла аб 30 параненых і загінулых, дакладная колькасць якіх невядомая, адзначае выданне. Як мінімум 15 чалавек загінулі.