15 лiпеня 2025, aўторак, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскія СМІ назвалі імя яшчэ аднаго вызваленага з беларускай турмы

5
Японскія СМІ назвалі імя яшчэ аднаго вызваленага з беларускай турмы

Яго затрымалі ў 2024 годзе.

Са зняволення ў Беларусі былі вызваленыя двое грамадзян Японіі, сцвярджае KYODO NEWS са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Японіі. Раней было вядома толькі аб адным - Акіхіра Гаеўскім-Ханадзе.

Імёны вызваленых не называюцца, але гаворыцца, што адзін з іх быў затрыманы ў 2020 годзе, а другі - у 2024 годзе. Пасля вызвалення абодва прыбылі ў Літву і знаходзяцца ў «добрым здароўі».

Пра вызваленне Акіхіра Гаеўскага-Ханады стала вядома 21 чэрвеня.

Другі вызвалены японец, імаверна, трэвел-блогер «Этэру». Паводле інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», ён быў затрыманы 1 снежня на перагоне Калінкавічы-заходнія - раз'езд Клінск Гомельскага аддзялення БЧ за тое, што здымаў на відэа «канструкцыі аўтадарожнага пуцеправода трасы».

Вызваленне двух японскіх грамадзян і яшчэ 12 палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, адбылося на фоне візіту ў Менск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках