Трамп намякнуў на змену рэжыму ў Іране
- 23.06.2025, 7:36
- 12,960

Прэзідэнт ЗША прыстрашыў дыктатуру аятол.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намякнуў на магчымасць змены рэжыму ў Іране. Аб гэтым ён заявіў у нядзелю, 22 чэрвеня, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social.
«Палітычна некарэктна ўжываць тэрмін «змена рэжыму», але калі цяперашні іранскі рэжым не здольны ЗРАБІЦЬ ІРАН ІЗНОЎ Вялікім, то чаму б не адбылася змена рэжыму???» - напісаў Трамп.
У ноч на 22 чэрвеня паводле менскага часу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб авіяўдарах па трох ядзерных аб'ектах на тэрыторыі Ірана. З яго слоў, амерыканскія вайскоўцы атакавалі аб'екты ў Фардо і Натанзе, дзе размешчаныя заводы па ўзбагачэнні ўрану, а таксама ў Ісфагане, дзе знаходзяцца ўстаноўкі па канверсіі ўрану і вытворчасць цэнтрыфуг.
Трамп заявіў, што мэтай удараў ЗША было «знішчыць магутнасці Ірана па ўзбагачэнні ўрану і спыніць ядзерную пагрозу».