Амерыканскі генерал спрагназаваў паразу Пуціна
6- 23.06.2025, 9:55
- 16,032

Кіраўнік Крамля адарваны ад рэальнасці.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін прадаўжае верыць у тое, што яму ўдасца захапіць чатыры вобласці Украіны і перамагчы ў поўнамаштабнай вайне. Але Маскву чакае параза. Такое меркаванне выказаў адстаўны генерал-лейтэнант ВПС ЗША Дэвід Дэптула ў эфіры «24 канала».
З ягоных слоў, Пуцін перакананы ў сваёй перамозе над Украінай, бо менавіта так вайсковае камандаванне РФ дакладвае дыктатару аб становішчы на фронце. Ён падкрэсліў, што ўся Расея жыве ва ўмовах, дзе кіраўнік Крамля цалкам кантралюе інфармацыйную плынь.
«Адзін з фактараў, чаму Украіна, нягледзячы на тое, што колькасна і рэсурсна значна саступае Расеі, дэманструе ўражальныя вынікі ў стрымліванні гэтай дзяржавы, гэтай арганізацыі і якасці кіравання. Але вы зрабілі выдатную працу, стрымліваючы гэтую звышздольнасць», - сказаў Дэптула.
Ён дадаў, што Расея дасягае поспехаў на фронце не дзякуючы прафесіяналізму, а дзякуючы халуйству перад кіраўніцтвам. Дэптула мяркуе, што менавіта таму Пуцін мяркуе, што ён перамагае Украіну.
«У нас гэта называецца «піць ваду са сваёй ванны». Гэта калі чалавек настолькі адарваны ад рэальнасці, што верыць ва ўласныя ілюзіі. У Расеі гэтая з'ява стала інстытуцыяналізаванай», - заявіў ён.
У расейскім войску немагчыма прасунуцца па службе дзякуючы заслугам або камандным здольнасцям, дадаў Дэптула. Ён нагадаў, што Пуцін звольніў вельмі шмат камандзіраў, бо яны пацярпелі паразу.