У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
2- 23.06.2025, 9:25
- 3,120

Беларусам паабяцалі навальніцы і парывісты вецер.
На панядзелак, 23 чэрвеня, у Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі праз неспрыяльныя метэаўмовы. Пра гэта папярэдзілі ў Белгідрамеце.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Істотных ападкаў не прагназуецца, аднак удзень на захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер - паўночна-заходні, удзень зменіцца на паўднёвы, сярэдні. Пры навальніцах магчымыя рэзкія парывы.
Прагноз надвор'я па рэгіёнах:
Берасце. +27..+29°С. Пераменная воблачнасць. У другой палове дня кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 70-80 адсоткаў), магчымая навальніца.
Віцебск. +19..+21°С. Воблачна з прасвятленнямі. Без істотных ападкаў.
Гомель. +20..+22°С. Воблачна з прасвятленнямі. Без істотных ападкаў.
Гародня. +24..+26°С. Пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 70-80%), магчымая навальніца.
Магілёў. +20..+22°С. Воблачна з прасвятленнямі. Без істотных ападкаў.
Менск. +20..+22°С. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў.