ЦАХАЛ атакаваў шэсць аэрадромаў у Іране
- 23.06.2025, 9:54
- 4,026

Знішчаныя 15 самалётаў і верталётаў.
У панядзелак, 23 чэрвеня, ЦАХАЛ атакаваў шэсць аэрадромаў іранскага рэжыму на захадзе, на ўсходзе і ў цэнтры Ірана.
Як паведамляе вайсковая прэс-служба, у выніку ўдараў былі пашкоджаныя ўзлётна-пасадачныя палосы, падземныя ангары для самалётаў, самалёт-запраўшчык і самалёты F-14, F-5 і AH-1, паведамляюць «Детали».
Агулам беспілотныя лятальныя апараты знішчылі 15 самалётаў і верталётаў іранскага рэжыму.
У ЦАХАЛ адзначаюць, што знішчаныя самалёты прызначаліся для выкарыстання супраць самалётаў ВПС ЦАХАЛа і для прадухілення іх нападаў на іранскую тэрыторыю. ВПС ліквідавалі магчымасць узлёту з гэтых аэрадромаў.
Акрамя таго, войска абароны Ізраілю атакавала ля горада Керманшаха ў Іране пускавыя ўстаноўкі і месцы захоўвання ракет класа «зямля-зямля», накіраваных на тэрыторыю Ізраіля. У атацы бралі ўдзел 15 знішчальнікаў ВПС.
«Войска абароны Ізраіля працягвае ўзмацняць свае атакі на вайсковы патэнцыял іранскага рэжыму і працягвае працаваць над дасягненнем перавагі ў паветры ў мэтах падтрымання бяспекі Дзяржавы Ізраіль», - адзначылі ў ЦАХАЛ.