16 лiпеня 2025, Серада, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў апошні тыдзень чэрвеня

Якое надвор'е будзе ў Беларусі ў апошні тыдзень чэрвеня

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

Заключны тыдзень чэрвеня будзе сярэдне цёплым, але з дажджамі і ветрам. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамета.

У пачатку тыдня на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты з тэрыторыі Польшчы.

Паводле звестак Белгідрамета, у панядзелак, 23 чэрвеня, удзень месцамі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Пры навальніцах чакаюць парывісты вецер. Уначы тэмпература будзе ад 5°C да 11°C цяпла. Удзень паветра прагрэецца максімум да 24°C, а на паўднёвым захадзе чакаюць да 25°C і нават да 29°C.

У аўторак і сераду, 24 і 25 чэрвеня, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Швэцыі на Фінскую затоку.

Так, 24 чэрвеня прагназуюць моцныя дажджы з ветрам, у асобных раёнах - навальніцы. Уначы будзе ад плюс 9°C да плюс 16°C. Удзень жа слупок тэрмометра будзе вагацца ад 15°C на поўначы да 23°C на поўдні.

У сераду, 25 чэрвеня, чакаюць кароткачасовыя дажджы, зноў жа ў асобных раёнах - з навальніцамі і ветрам. Тэмпература паветра ўначы будзе да 14°C цяпла, а ўдзень - ад 14°C на поўначы да 23°C на паўднёвым захадзе Беларусі.

Як расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ, у другой палове тыдня за акном будзе да плюс 23°C, а на выхадных — на захадзе краіны да 25°C у суботу і да 27°C у нядзелю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках