15 лiпеня 2025, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CEPA: Ці магчымае NATO без ЗША?

5
CEPA: Ці магчымае NATO без ЗША?

У Еўропе ўсё часцей задумваюцца аб стратэгічнай аўтаноміі.

Зніжэнне цікавасці ЗША да NATO выклікае занепакоенасць сярод еўрапейскіх хаўруснікаў і падштурхоўвае да пошуку альтэрнатыўных фарматаў абароннага супрацоўніцтва, піша выданне CEPA (пераклад - сайт Charter97.org).

На фоне нестабільнай замежнай палітыкі Вашынгтона і росту сумневаў у надзейнасці амерыканскіх гарантый у Еўропе ўзмацняюцца заклікі да стратэгічнай аўтаноміі.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц заклікаў перагледзець фармат альянсу і стварыць «альтэрнатыву NATO ў яго цяперашнім выглядзе». Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, застаючыся фармальна прыхільным альянсу, актыўна прасоўвае ідэю самастойнай еўрапейскай абароны. Абодва лідары прызнаюць: Еўропа павінна быць гатовай дзейнічаць незалежна ад ЗША.

Прычынай такога павароту сталі не толькі паводзіны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, але і агульная тэндэнцыя амерыканскай палітыкі да зніжэння ўцягнутасці ў еўрапейскую бяспеку. Зрыў дапамогі Украіне, абмежаванне абмену выведзвесткамі і блакаванне пашырэння NATO падрываюць давер да ЗША як лідара альянсу.

Аднак новы фармат – няхай гэта будзе рэформа NATO ці пашырэнне абароннай палітыкі ЕЗ за яго межы – немагчыма без справядлівага размеркавання выгод і ўдзелу ўсіх еўрапейскіх краін. Ідэя палягае не ў адмове ад ЗША, а ў гатоўнасці Еўропы дзейнічаць самастойна пры неабходнасці.

Развіццё ўласнай абароннай прамысловасці, інтэграцыя малых і сярэдніх краін і каардынацыя з хаўруснікамі накшталт Вялікай Брытаніі і Нарвегіі павінны стаць асновай новай архітэктуры еўрапейскай бяспекі. Ва ўмовах глабальнай нестабільнасці Еўропа проста не можа дазволіць сабе залежаць ад ваганняў замежнай волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках