У Менску затрыманыя тры топ-мэнэджары буйных страхавых кампаній
11- 23.06.2025, 12:04
- 12,388

Распачатыя крымінальныя справы.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы СПБТ «Алмаз» затрымалі ў Менску топ-мэнэджараў трох буйных страхавых кампаній: два генеральныя дырэктары 47 і 62 гадоў, а таксама 65-гадовы мужчына, які раней займаў аналагічную пасаду, паведамілі ў прэс-службе МУС.
«Фігуранты, уступіўшы ў супрацьпраўную змову з прадстаўнікамі камерцыйных структур, у чэрвені гэтага года за ўрэгуляванне пытанняў аб прадаўжэнні дзелавога супрацоўніцтва атрымалі хабары, якія паводле папярэдніх звестак, вылічаюцца дзясяткамі тысяч еўраў і даляраў», — заявілі ў міліцыі.
Цяпер супрацоўнікі міліцыі вызначаюць кола іншых асоб, якія маюць дачыненне да карупцыйнай схемы. Праводзіцца праверка фінансавай дзейнасці страхавых фірмаў за апошнія гады.
Следчыя распачалі крымінальныя справы за атрыманне хабару ў значнай суме.