У Курскай вобласці марадзёры забілі начальніка расейскай вайсковай паліцыі
15- 23.06.2025, 14:15
- 12,108

Аляксей Жараў быў забіты падчас перастрэлкі.
Начальнік расейскай ваайсковай паліцыі Аляксей Жараў загінуў у Суджанскім раёне Курскай вобласці пры спробе затрымання марадзёраў. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале часовы выканаўца абавязкаў губернатара рэгіёну Аляксандр Хінштэйн.
Са слоў Хінштэйна, падазраваныя ў забойстве Жарава былі затрыманыя.
Выданне "Сябар для сябра" са спасылкай на неафіцыйныя звесткі піша, што зламыснікі, папярэдне, адкрылі агонь па вайсковай паліцыі пад Суджой, а Жараў быў забіты падчас перастрэлкі.