Больш за 185 тысяч грамадзян Беларусі маюць дзейнае ПНЖ у Польшчы
- 23.06.2025, 14:55
- 2,324

У тым ліку амаль 10 тысяч атрымала яго на падставе гуманітарнай візы.
185,6 тысяч грамадзян Беларусі мелі дзейныя карты побыту (польскае права на жыхарства) на 15 красавіка 2025 года.
Гэта вынікае з абгрунтавання да праекта распараджэння міністра ўнутраных спраў, якое датычыцца праязнога дакумента іншаземца.
Большасць беларусаў (131,7 тыс.) маюць часовае ПНЖ, у тым ліку 9,9 тыс. атрымалі іх на падставе гуманітарнай візы, 42,2 тыс. маюць пастаяннымі ПНЖ, 1,7 тыс. — дазволы на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ, амаль 10 тыс. атрымалі дадатковую абарону, 35 чалавек атрымалі згоду на знаходжанне па гуманітарных прычынах.