17 лiпеня 2025, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: У Польшчы затрымалі дыверсанта, які рыхтаваў замах на Зяленскага

9
СБУ: У Польшчы затрымалі дыверсанта, які рыхтаваў замах на Зяленскага

Агент расейскіх спецслужбаў разглядаў два варыянты.

Расейцы з дапамогай сваіх агентаў некалькі разоў спрабавалі забіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Адзін з такіх эпізодаў адбыўся ў польскім Жэшуве.

Пра гэта распавёў кіраўнік СБУ Васіль Малюк падчас сустрэчы з журналістамі.

«Вайсковы пенсіянер, паляк, якога завербавалі дзясяткі гадоў таму, ён свята верыў у савецкую ідэю і выношваў намер на працягу многіх гадоў. Таму яго - гэтую «кансерву» - актывізавалі», - адзначыў Малюк.

Кіраўнік СБУ дадаў, што для замаху на Зяленскага кілер разглядаў два варыянты: выкарыстанне FPV-дрона ці снайперскага комплексу. Аднак у канчатковым выніку планы расейскага агента ўдалося сарваць і яго затрымалі разам з польскімі спецслужбамі.

Гэта не адзіная спроба забіць прэзідэнта, яшчэ адна, пра якую распавёў Малюк, была арганізавана палкоўнікам Упраўлення дзяржаховы.

«З нашага боку, гэта была вельмі складаная праца. Мы займаліся ёю амаль два гады, фактычна, з пачатку вайны здзейснілі магутнае агентурна-тэхнічнае пранікненне ў гэтую групу. Акрамя замаху на Прэзідэнта яны збіралі інфармацыю, у тым ліку рыхтавалі замах на майго калегу Кірыла Аляксеевіча»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках