14 лiпеня 2025, панядзелак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: якія тавары беларусы вязуць з ЕЗ

11
Даследаванне: якія тавары беларусы вязуць з ЕЗ

Найбольшую долю ўвезеных пакупак складаюць тавары з Польшчы.

Беларусы часцей за ўсё прывозяць з краін ЕЗ кампутары, смартфоны, шыны і колы. Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі апытання Белстата ў пунктах пропуску цераз мяжу паводле вынікаў красавіка 2025 года.

У апытанні ўдзельнічала больш за 1 тыс. чалавек, амаль 56% - нерэзідэнты Беларусі.

Найбольшую долю ўвезеных пакупак складаюць тавары з Польшчы (48,1% ад агульнага кошту) і Літвы (46,7%).

Часцей за ўсё ў Беларусь увозяць кампутарную тэхніку і сродкі сувязі: у сярэднім на $485 на аднаго чалавека, які ўказаў факт увозу і кошт гэтага тыпу тавару. У спіс папулярных тавараў таксама ўваходзяць шыны і колы ($341), тэлевізары ($251), электрычная бытавая тэхніка ($229), электраінструменты і бензапілы ($183), аўтазапчасткі ($175), сантэхніка ($161), парфумерыя і касметыка ($18), адзенне ($114) і абутак ($81).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках