У Баранцавым моры згарэла расейскае судна «Дабрыня»
7- 23.06.2025, 18:42
- 9,394

Дашчэнту.
У Баранцавым моры ля мыса Сюэтэніямі раніцай 23 чэрвеня загарэлася маламернае судна "Дабрыня", паведаміла прэс-служба ўпраўлення МНС Мурманскай вобласці РФ. Абышлося без пацярпелых, аднак ад "Дабрыні" амаль нічога не засталося.
"У выніку здарэння судна згарэла поўнасцю. Разліву нафтапрадуктаў няма" - гаворыцца ў паведамленні. Спецыялісты ўстанаўліваюць прычыну пажару.