14 лiпеня 2025, панядзелак, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі амаль 150 наведвальнікаў музычнага фестывалю ўкалолі шпрыцамі

23
У Францыі амаль 150 наведвальнікаў музычнага фестывалю ўкалолі шпрыцамі

Затрыманыя 12 падазроных.

У Францыі 145 чалавек заявілі, што іх укалолі шпрыцамі на штогадовым вулічным музычным фестывалі Fête de la Musique (з фр. — «Свята музыкі»). Аб гэтым піша Le Parisien.

Паводле інфармацыі газеты, паліцыянты атрымалі 145 скаргаў аб уколах з усёй Францыі, з іх больш за 20 - у сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс, у тым ліку 13 у Парыжы. Сярод пацярпелых - большасць з іх жанчыны - ёсць непаўналетнія. Як мінімум трое, 15-гадовая дзяўчына, 18-гадовы падлетак і жанчына, пасля ўколаў паведамілі аб дрэнным самаадчуванні.

"Некаторыя пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцы для правядзення таксікалагічных аналізаў", — сказалі ў міністэрстве ўнутраных спраў. Улады не ўдакладняюць, ці ўводзілі пацярпелым якія-небудзь рэчывы.

Пасля гэтага інцыдэнту пачаліся расследаванні. Усяго ў Францыі затрымалі 12 падазроных. Сярод іх былі чатыры чалавекі з горада Ангулем на Захадзе Францыі, іх падазраюць у нападзе на прыкладна 50 ахвяр.

Усяго за час фестывалю былі затрыманы больш за 300 чалавек, пацярпелі 13 паліцэйскіх. Парыжская пракуратура адзначыла, што падчас гэтага фестывалю пастаянна адбываюцца "сэксуальныя напады, нажавыя раненні, кіданне прадметаў у паліцыянтаў".

Перад фэстам у сацсетках сталі з'яўляцца «заклікі рабіць ін'екцыі жанчынам», а таксама вырасла колькасць запамповак аплікацый для паведамлення ахвяр аб дамаганнях і гвалце, піша Le Parisien.

У 2024 годзе пяць дзяўчынак-падлеткаў сталі ахвярамі ўколаў, калі яны знаходзіліся ў натоўпе на фестывалі Fête de la Musique у Сен-Мор-дэ-Фосе на паўднёвым усходзе Францыі. Падобны выпадак зафіксавалі і падчас фестывалю фудтракаў у верасні 2022 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках