Беларускія хакеісты здабылі аналаг Кубка Стэнлі
5- 24.06.2025, 16:03
- 8,096

Даніла Клімовіч закінуў шайбу ў фінальным матчы.
У шостым матчы фінальнай серыі плэй-оф АХЛ (Кубак Колдэра) «Аббатсфард Кэнакс» на выездзе абыграў «Шарлот Чэкерс» з лікам 3:2 і перамог у серыі 4:2.
Канадскі хакейны клуб упершыню ў гісторыі здабыў Кубак Колдэра.
Форвард Даніла Клімовіч прыняў удзел у вызначальным матчы, выйшаўшы ў чацвёртым звяне, і адзначыўся закінутай шайбай на 24-й хвіліне. У 16 матчах плэй-оф ён набраў 4 галы (з іх 3 пераможныя), 12 хвілін штрафу і паказчык карыснасці «+3».
Беларускі брамнік Мікіта Талапіла застаўся на лаўцы запасных. У цяперашнім плэй-оф ён правёў адзін матч, які закончыўся паразай. Яго статыстыка: каэфіцыент надзейнасці - 2,68, адсотак адбітых кідкоў — 91,3%.
FRAME IT! 🏆
— X - Abbotsford Canucks (@abbycanucks) June 24, 2025
YOUR 2025 CALDER CUP CHAMPIONS! pic.twitter.com/vumzlfBrY2
АХЛ - гэта Амерыканская хакейная ліга, другая паводле значнасці хакейная ліга ў Паўночнай Амерыцы пасля НХЛ (Нацыянальнай хакейнай лігі), у сусветным рэйтынгу яна займае дзесьці пятае-шостае месца. АХЛ з'яўляецца лігай для фарм-клубаў НХЛ, з АХЛ выклікаюцца ў НХЛ гульцы на дапамогу.
Кубак Колдэра - гэта аналаг Кубка Стэнлі.