Канада падпісала пагадненне аб абаронным супрацоўніцтве з ЕЗ
1- 24.06.2025, 10:05
- 1,590

Фота: Oliver Matthys/EPA
Атава хоча зменшыць залежнасць ад ЗША.
Спрабуючы зменшыць залежнасць Канады ад ЗША на чале з Дональдам Трампам, Канадскі прэм'ер-міністр Марк Карні ў панядзелак, 23 чэрвеня, падпісаў дамову аб партнёрстве з ЕЗ у сферы бяспекі і абароны, паведамляе Politico.
Мэта - пераарыентаваць стасункі Канады ў сферы бяспекі ад Штатаў пасля пагроз Трампа «анэксаваць» паўночнага суседа Амерыкі.
Ключавым пытаннем з'яўляецца выдача Канадзе магчымасці далучыцца да новых абаронных праграм ЕЗ у рамках шматмільярднай ініцыятывы “пераўзбраенне Еўропы" (ReArm Europe). Канада і еўрапейскія краіны NATO таксама абяцаюць рэзка павялічыць свае выдаткі на абарону, што, як чакаецца, будзе пацверджана на саміце ў Гаазе ў сераду, 25 чэрвеня.
"Хоць NATO застаецца асновай нашай калектыўнай абароны, гэта партнёрства дазволіць нам узмацніць гатоўнасць хутчэй і лепш — інвеставаць больш і разумней», - заявіў кіраўнік Еўрарады Антонію Кошта.
Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен дадала, што гэта партнёрства ўзмоцніць ролю Канады ў еўрапейскай абароннай архітэктуры.
«Гэта толькі пачатак. Гэта будзе добра для нашых галін, гэта будзе добра для нашых людзей і гэта будзе добра для трансатлантычнага інструмента бяспекі», - сказала яна.