Рэйсы Менск-Дубай адноўленыя
- 24.06.2025, 10:09
- 1,260

Абмежаванні над ААЭ знятыя.
Пасля кароткачасовага закрыцця неба над ААЭ абмежаванні былі знятыя, і Belavia «гарантуе пасажырам поўную бяспеку», піша «Точка».
Авіярэйсы з Менска ў Дубай аднавілі - першыя самалёты ўжо адправіліся.
Праз абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе ўвечары 23 чэрвеня былі скасаваныя рэйсы і закрытая паветраная прастора ў рэгіёне. Але неўзабаве Belavia паведаміла, што абстаноўка пачала стабілізавацца, у сувязі з чым ААЭ знялі абмежаванні.
Гэта значыць, што рэйсы, запланаваныя на 24 чэрвеня, будуць адпраўляцца з Менска ў Дубай згодна з раскладам.
Belavia адзначае, што самалёты паляцяць змененым маршрутам, і кампанія «гарантуе пасажырам поўную бяспеку».
Пры гэтым сітуацыю працягваюць адсочваць. Пры неабходнасці расклад будуць мяняць.
Першы самалёт, які вылецеў у ААЭ пасля скасавання забароны, адправіўся без затрымак а 04:25 з Менска. Рэйс выконвала Belavia.
Таксама раніцай у Дубай вылецелі яшчэ два самалёты - а 04:50 (з затрымкай на 20 хвілін) і а 05:35 (з затрымкай трохі больш за гадзіну). Гэтыя рэйсы выконвала авіякампанія Flydubai.