14 лiпеня 2025, панядзелак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль дасягнуў усіх мэтаў аперацыі супраць Ірана

Ізраіль дасягнуў усіх мэтаў аперацыі супраць Ірана

Знішчаная ядзерная і ракетная інфраструктура Тэгерана.

24 чэрвеня ўрад Ізраіля апублікаваў заяву ў сувязі са спыненнем агню з Іранам. У заяве сказана, што Ізраіль дасягнуў усіх мэтаў аперацыі «Народ як леў» і нават больш, паведамляюць «Детали».

«Ізраіль ліквідаваў двайную непасрэдную экзістэнцыяльную пагрозу для сябе — як у ядзернай сферы, так і ў сферы балістычных ракет. Акрамя таго, ЦАХАЛ дамогся поўнага кантролю над паветранай прасторай Тэгерана, нанёс сур'ёзную шкоду вайсковаму кіраўніцтву і знішчыў дзясяткі цэнтральных аб'ектаў іранскага рэжыму, — сцвярджаецца ў заяве. – Падчас аперацыі «Народ як леў» дзяржава Ізраіль паставіла сябе ў адзін шэраг з сусветнымі дзяржавамі. Гэта каласальны поспех для народа Ізраіля і яго байцоў».

Таксама адзначаецца, што за апошнія 24 гадзіны Войска абароны Ізраіля нанесла моцны ўдар па аб'ектах улады ў самым сэрцы Тэгерана, ліквідавала сотні агентаў «Басіджа» — рэпрэсіўнага механізму тэрарыстычнага рэжыму — і яшчэ аднаго высокапастаўленага навукоўца-ядзерніка.

Урад выказаў падзяку прэзідэнту Трампу і ЗША за іх падтрымку ў абароне і ўдзел у ліквідацыі іранскай ядзернай пагрозы.

Далей сказана: «У святле дасягнення мэтаў аперацыі і ў поўнай каардынацыі з прэзідэнтам Трампам Ізраіль пагадзіўся на прапанову прэзідэнта аб двухбаковым спыненні агню. Ізраіль будзе смела рэагаваць на кожнае парушэнне спынення агню».

Аднак грамадзян Ізраіля просяць працягваць пільнавацца інструкцый Службы тылу датуль, пакуль не будзе пацверджанае поўнае выкананне спынення агню.

Урад таксама выказаў спачуванні сем'ям загінулых і зычыў хутчэйшага выздараўлення параненым. Прэм'ер-міністр выступіць з заявай сёння.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках