15 лiпеня 2025, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі самалёт выпусціў паўтонную авіябомбу на дамы пад акупаваным Дакучаеўскам

4
Расейскі самалёт выпусціў паўтонную авіябомбу на дамы пад акупаваным Дакучаеўскам
ілюстрацыйнае фота

Пашкоджаныя чатыры дамы.

21 чэрвеня з расейскага самалёта на Дакучаеўск у Данецкай вобласці «няштатна сышоў» ФАБ-500. Як стала вядома ASTRA, у выніку былі пашкоджаныя чатыры прыватныя дамы на вуліцы Паўночная ў пасёлку Новая Аленеўка пад Дакучаеўскам. Там прабіла дахі і выбіла вокны.

Загінулых і пацярпелых удалося пазбегнуць.

Гэта ўжо не першая авіябомба, якая ўпала на расейскія і акупаваныя тэрыторыі за гэты месяц. Паводле звестак СМІ, 11 чэрвеня паўтонная расейская авіябомба прабіла варонку ў агародзе жыхаркі вёскі Доўгі Калодзезь у Курскай вобласці.

Усяго,з падлікаў СМІ, за перыяд з 2 да 21 чэрвеня з расейскіх самалётаў сышло як мінімум яшчэ 10 ФАБ: з іх два ўпалі ў раёне Дэбальцава Данецкай вобласці, два ў ваколіцах Макееўкі, два ў Белгародскай вобласці, адзін — у Валнавахскім раёне, адзін — пад Ясінаватай. Яшчэ два выпушчаныя ФАБы знайшлі ў пасёлку Чарнухіна ў «ЛНР».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках