7 лiпеня 2025, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі шукаюць спецыяліста на заробак 30 тысяч рублёў

4
У Беларусі шукаюць спецыяліста на заробак 30 тысяч рублёў

Гэта не нафтавік і не праграміст.

У Менску з'явілася вакансія з вялікім заробкам, яе партал дзяржаўнай службы занятасці, заўважыла «Точка».

Спецыялісту прапануюць ні многа ні мала ад Br30 тысяч да Br32 тысяч.

Менавіта столькі гатовыя плаціць галоўнаму мэнэджару гатэля Waldorf Astoria. Нагадаем, гатэль пабудавалі на беразе Свіслачы насупраць Вялікага тэатра.

Патрабаванні да прэтэндэнта вялікія як і заробак. У яго павінен быць досвед працы ў сферы гатэльнага бізнэсу не менш за 20 гадоў, з іх мінімум 10 – на кіроўных пасадах.

Патрэбныя кампетэнцыі ў кіраванні пяцізоркавым гатэлем. Ад супрацоўніка чакаюць суправаджэнне працэдур адкрыцця, уключаючы падбор і падрыхтоўку персаналу.

Прэтэндэнт павінен свабодна валодаць ангельскай, бонусам будзе добрае веданне грэцкай і іўрыту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках