Ракета УС РФ ударыла каля цягніка «Адэса-Запарожжа»
16- 24.06.2025, 12:44
- 18,222

Шмат параненых.
Расейская балістычная ракета трапіла побач з цягніком, які накіроўваўся ў Адэсу. Унутры цягніка былі пасажыры, многія атрымалі раненні, піша «Фокус».
Відэа прылёту ракеты апублікавалі мясцовыя Telegram-каналы.
На кадрах відаць, як пасажырка цягніка спачатку ўсміхаецца, але потым раздаецца выбух. Відаць, што жанчына атрымала раненні.
Мясцовыя паблікі пішуць пра раненне маці з дзіцем праз ракетны ўдар.
Дзяржкампанія «Укрзалізниця» пазней удакладніла, што ў выніку ўдару быў пашкоджаны цягнік №52 «Адэса — Запарожжа». На месца аператыўна прыбылі ратавальнікі і брыгады хуткай дапамогі.