Мэрц: Пуцін разумее толькі мову сілы
5- 24.06.2025, 14:54
- 3,030

Фота: Getty Images
Канцлер Нямеччыны заклікаў узмацніць ціск на Расею.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц заявіў, што для дасягнення міру ва Украіне неабходна ўзмацняць ціск на Расею, бо прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнае толькі «мову сілы», паведамляе Spiegel.
Мэрц падкрэсліў, што для сапраўднага і працяглага спынення агню трэба жаданне ўсіх старон, аднак Расея працягвае агрэсіўныя дзеянні, нягледзячы на неаднаразовую гатоўнасць Украіны да замірэння.
«Гэта не той мір, да якога мы імкнёмся. І гэта не той мір, якога хоча Украіна», – заявіў канцлер.
Ён падкрэсліў, што прэзідэнт РФ Пуцін «разумее толькі мову сілы», таму менавіта такую пазіцыю павінны заняць дэмакратычныя краіны ў адказ на расейскую агрэсію. У гэтым кантэксце Мэрц паведаміў, што Еўразвяз ужо падрыхтаваў 18-ы пакет санкцый супраць Расеі.