10 лiпеня 2025, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль ударыў па радары пад Тэгеранам

Ізраіль ударыў па радары пад Тэгеранам

ЦАХАЛ адказаў на парушэнне Іранам замірэння.

У адказ на парушэнне замірэння з боку Ірана ЦАХАЛ атакаваў радар на поўнач ад Тэгерана, пішуць «Детали».

Іранскія крыніцы паведамілі пра з'яўленне ізраільскіх самалётаў на поўначы Ірана. Яны нанеслі ўдар у раёне Бабольсэра, гарадка на паўднёвым беразе Каспійскага мора.

Нагадаем, што сёння раніцай Іран парушыў замірэнне, запусціўшы ракету па поўначы Ізраіля. Міністр абароны Ісраэль Кац паабяцаў смелы адказ.

Але, калі ізраільскія самалёты ўжо былі ў паветры, Дональд Трамп запатрабаваў адмовіцца ад атакі і нават пачаў вінаваціць Ізраіль у парушэнні замірэння. Затым рушыла ўслед тэлефонная размова Трампа з Біньямінам Нетаніягу. І ў выніку адказ на іранскія парушэнні быў дэманстратыўна абмежаваным.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках