Украіна можа вырабляць 8 мільёнаў дронаў на год, але ёсць нюанс
7- 24.06.2025, 15:56
- 7,400

Пра гэта заявіў Зяленскі.
Украінская абаронная прамысловасць можа вырабляць за год 8 мільёнаў дронаў. Але фінансавання на гэта не стае.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на Форуме абаронных індустрый у Гаазе.
- Патэнцыял нашай абароннай вытворчасці перавышае 44 мільярды даляраў. Гэта амаль 1000 вайсковых сродкаў ад артылерыі да перадавых сродкаў дронаў, перадавых спосабаў вядзення вайны, ракет, - расказаў прэзідэнт.
Ён удакладніў, што блізу 40% усяго патэнцыялу не мае неабходнага фінансавання. І гэта праблема.
- Напрыклад, мы можам вырабляць амаль 8 млн дронаў на год рознага тыпу, але ў нас ёсць фінансаванне на значна меншую колькасць, - патлумачыў Зяленскі.
Украіна можа вырабляць 8 млн дронаў на год, але ёсць нюанс, - Зяленскі
Украінская абаронная прамысловасць можа вырабляць за год 8 мільёнаў дронаў. Але фінансавання на гэта не стае...