Кватарант прадаў прыхільніку Гары Потэра кнігі з калекцыі мянчанкі
7- 24.06.2025, 16:07
- 5,508

І нажыў сабе праблемы.
Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 22-гадовага кватаранта, які прадаў прыхільніку Гары Потэра чатыры кнігі з бібліятэкі гаспадыні жылля. Падрабязнасці распавялі ў МУС.
Малады чалавек некалькі месяцаў здымаў у пацярпелай пенсіянеркі пакой. У гэты час ён выстаўляў на продаж кнігі, якія захоўваліся ў памяшканні. Знайшоўшы пакупніка, маладзён адправіў поштай чатыры кнігі пра Гары Потэра, якія належалі ўнучцы гаспадыні жылля, і амаль адразу з'ехаў.
Пенсіянерка выявіла прапажу літаратуры і звярнулася ў міліцыю. Прычыненую шкоду яна ацаніла на 150 рублёў.
Зламысніка знайшлі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за крадзеж.