14 лiпеня 2025, панядзелак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць увезеных у РФ з Беларусі аўтамабіляў скарацілася за год утрая

5
Колькасць увезеных у РФ з Беларусі аўтамабіляў скарацілася за год утрая

Больш за ўсё пацярпела пастаўка патрыманых аўто.

Са студзеня да траўня 2025 года з Беларусі ў Расею ўвезена 10,5 тысяч легкавых аўтамабіляў — амаль утрая менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (30,7 тыс.), паведамляе ў сваім тэлеграм-канале дырэктар спецыялізаванага агенцтва Сяргей Цалікаў.

«Прыкладна 60% аўтамабіляў, увезеных з Беларусі (6,1 тыс) — новыя. Астатні імпарт - з прабегам (старэйшыя за 3 гадоў). Для новых аўто скарачэнне аб'ёмаў увозу ўсяго на 19%, а вось з прабегам — у пяць разоў менш леташняга», — адзначае экспэрт.

Ён падкрэсліў, што аўтамабілі «БелДжы», сабраныя спецыяльна для расейскага рынку, у мытную статыстыку не трапляюць.

«Топ-5 новых аўто, завезеных праз Беларусь, выглядае так: «БМВ» — 27%, «Мэрсэдэс-Бенц» — 24%, «Таёта» — 10%, «Лексус» — 8%, «Паршэ» — 7%», — звяртае ўвагу Цалікаў.

Пералічыўшы мадэлі згаданых марак, ён канстатуе іх прыналежнасць да прэміум-класа і рэзюмуе: «Беларускі транзіт працуе ў асноўным на багатую публіку».

«Для аўтамабіляў з прабегам гэты кірунак імпарту значна больш дэмакратычны. Нягледзячы на тое, што вязуць тыя ж «БМВ», «Мэрсэдэс-Бенц», «Фольксваген», «Аўдзі» і гэтак далей, мадэльная лінейка сціплейшая», — паведамляе экспэрт.

Паводле ягоных слоў, усяго ў беларускім імпарце патрыманых аўтамабіляў прадстаўлена 60 марак і больш за 400 розных мадэляў.

Ёсць тут і люксавые маркі: «Ферары» (23 шт), «Ламбарджыні» (14), «Бэнтлі» 11),«Ролс-Ройсы» (9), «Макларэн»5 шт), «Мазераці» (4). А ёсць і цалкам дэмакратычныя: «Форд» (274),«Рэно»(142), «Пежо» (111), «Опель» (72), «Нісан» (33), «Фіят» (12), «Дацыя» (10), — адзначае Цалікаў.

Улады Грузіі забаранілі з 15 траўня грамадзянам Беларусі і Расеі рээкспартаваць аўтамабілі і спецтэхніку праз тэрыторыю краіны. Змены закранаюць легкавыя аўтамабілі, бульдозеры, экскаватары, грэйдэры, трактары.

Удакладняецца, што рээкспарт транспартных сродкаў у Беларусь і РФ быў забаронены і раней, аднак грамадзяне гэтых краін «маглі афармляць вываз аўтамабіляў з Грузіі ў трэція дзяржавы». Цяпер гэтая магчымасць выключана.

Сяргей Цалікаў, Аўтастат

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках