Трамп дапусціў сустрэчу з Зяленскім сёння ці заўтра
- 24.06.2025, 16:35
- 2,792

Абодва прэзідэнты павінны наведаць саміт NATO.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў магчымую сустрэчу з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім на саміце NATO, які пачаўся сёння ў Нідэрландах. Пра паведамляе Clash Report (пераклад – “УНІАН”).
- Магчыма, я сустрэнуся з Зяленскім на саміце NATO, - заявіў Трамп.
Акрамя таго, паведамляецца, што падчас размовы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта Трамп ухіліўся ад прамога адказу на пытанне, ці будзе ён блакаваць згадку пра агрэсію Расеі ў выніковай дэкларацыі саміту NATO.
- Мне трэба будзе на гэта зірнуць, але я б хацеў убачыць угоду з Расеяй. Як вы ведаеце, Уладзімір [Пуцін] патэлефанаваў мне, ён сказаў: "Ці магу я дапамагчы табе з Іранам?" Я сказаў: "Не, мне не патрэбна дапамога з Іранам, мне патрэбна дапамога з табой" і я спадзяюся, што мы збіраемся ўкласці ўгоду з Расеяй”, - сказаў Трамп.