12 лiпеня 2025, Субота, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы лукашысты спалохаліся лялек Лабубу

18
У Рэчыцы лукашысты спалохаліся лялек Лабубу

У іх убачылі «пагрозу беларускім традыцыям».

Рэчыцкая раёнка абрынулася з крытыкай на дзяцей, падлеткаў і іх бацькоў — за тое, што яны купляюць цацкі Лабубу. Папулярны ў свеце трэнд, у тым ліку і ў Беларусі, абурыў работніка газеты «Яўгенія Капбу», які, дарэчы, пазіцыянуе сябе не толькі як журналіст, але і як пісьменнік-фантаст, заўважыў «Флагшток».

Рэчыцкі прапагандыст называе калекцыянаванне цацак «гістэрыяй» і піша, што яму страшна праз тое, што «нашы дзеці так лёгка паддаюцца ўплыву невядомых людзей, якія прасоўваюць нешта чужое і неўласцівае нашай культуры»:

«Страшна, што многія бацькі не могуць растлумачыць сваім дзецям абсурднасць таго, што адбываецца, не могуць прапанаваць замену абсалютна бескарыснай штучцы».

Раней ідэолагі з такім жа напорам змагаліся з Хагі Ваггі - цацкай, якая была ў трэндзе да Лабубу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках