15 лiпеня 2025, aўторак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фон дэр Ляен: Будучыня Еўропы вызначаецца на лініі фронту ва Украіне

4
Фон дэр Ляен: Будучыня Еўропы вызначаецца на лініі фронту ва Украіне
Урсула фон дер Ляйен

Кіраўніца ЕК заклікала працягваць мадэрнізацыю еўрапейскіх войскаў.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен адзначыла на саміце NATO ў Гаазе, што «будучыня Еўропы вызначаецца на перадавой ва Украіне, але не толькі — яна таксама дзеецца ў вашых вытворчых цэхах».

«У рэкордныя тэрміны Вам удалося адкрыць новыя вытворчыя лініі і істотна нарасціць аб'ёмы. Вы адаптуецеся да новай рэальнасці - поўнамаштабнай вайны проста на еўрапейскай зямлі. І, гэтак жа як ваша індустрыя, уся Еўропа сутыкаецца з трансфармацыяй міжнароднай сітуацыі бяспекі», - заявіла прэзідэнтка.

Прэзідэнтка Еўракамісіі мяркуе, што Расея будзе выпрабоўваць абарону ЕЗ да 2030 года.

- Мы ведаем, што Расея будзе здольная праверыць нашы ўзаемныя абаронныя абавязанні на працягу наступных пяці гадоў. Да 2030 года Еўропа павінна мець усё неабходнае для надзейнага стрымлівання... але гэта патрабуе новага мыслення ад усіх нас. Мы павінны быць гатовыя выйсці з зоны камфорту. Мы павінны быць гатовыя шукаць новыя спосабы дзеянняў, аб'ядноўваючы тэхналогіі і абарону, грамадзянскі і вайсковыя сектары ў Еўропе і, вядома, за межамі Еўрапейскага Звязу, — паведаміла фон дэр Ляен.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках