15 лiпеня 2025, aўторак, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропу чакае сапраўдная рэвалюцыя ў сферы авіяперавозак

6
Еўропу чакае сапраўдная рэвалюцыя ў сферы авіяперавозак

Еўрапарламент зрабіў крок да забароны платы за ручную паклажу.

У транспартным камітэце Еўрапейскага парламента падтрымалі папраўку, якая забараняе авіякампаніям спаганяць дадатковую плату з пасажыраў за ручную паклажу да 7 кг. Калі гэтае правіла будзе пацверджанае падчас перамоў з урадамі краін ЕЗ, кожны пасажыр зможа браць на борт чамадан стандартных памераў без даплат, піша Politico.

Адзначаецца, што новае права выклікае рашучы супраціў з боку лобі авіякампаній, якія папярэджваюць, што гэтае правіла прымусіць перавозчыкаў павысіць кошт квіткоў нават для пасажыраў, якія ляцяць з мінімальным багажом.

«Што далей? Абавязковы папкорн і напоі ў камплекце з квітком у кіно?»,- адзначыла выканаўчая дырэктарка Airlines for Europe (A4E) Уранія Геаргуцаку.

Нягледзячы на гэта, ідэя змякчэння правіл наконт ручной паклажы была падтрыманая шырокай кааліцыяй палітычных груп. Са слоў заканадаўцаў, новае права грунтуецца на пастанове Суда справядлівасці 2014 года, якая ўстанавіла, што ручная паклажа з'яўляецца «неабходным аспектам» пасажырскіх перавозак, пры ўмове, што багаж адпавядае «разумным патрабаванням» па вазе і памерах.

Акрамя абмежавання вагі 7 кг, норма ўстанаўлівае, што ручная паклажа павінна мець «максімальныя памеры 100 см (сума даўжыні, шырыні і вышыні)».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках