Трамп: Пуцін хацеў дапамагчы з Іранам, але я адказаў, што мне патрэбная дапамога з РФ
- 24.06.2025, 18:14
- 21,862

Прэзідэнт ЗША распавёў пра званок дыктатара РФ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін прапаноўваў яму дапамогу ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Ізраілем і Іранам.
Пра гэта паведамляе Fox News.
Са слоў Трампа, Пуцін нібыта сам патэлефанаваў яму і прапанаваў дапамогу.
«Як вы ведаеце, Уладзімір патэлефанаваў мне. Ён спытаў: «Ці магу я дапамагчы вам з Іранам?» Я адказаў: «Не, мне не патрэбная дапамога з Іранам. Мне патрэбная дапамога з вамі» І я спадзяюся, што мы падпішам пагадненне з Расеяй, што вельмі шкада. На мінулым тыдні загінула шэсць тысяч салдат», - сказаў Трамп.
Варта нагадаць, што некалькі дзён таму Трамп ужо рабіў такую заяву. Тады прэзідэнт ЗША заявіў, што Пуціну для пачатку варта скончыць вайну, якую пачала Расея ва Украіне. Толькі пасля гэтага можна казаць аб пасярэдніцтве ў дачыненні да канфлікту на Блізкім Усходзе.