Дзве беларускі перамаглі на старце кваліфікацыі Уімблдонскага турніру
1- 24.06.2025, 18:40
- 2,414

Уімблдонскі тэнісны турнір пройдзе з 30 чэрвеня да 13 ліпеня.
Дзве беларускія тэнісісткі пераможна стартавалі ў кваліфікацыі Уімблдонскага турніру.
Сёння ў першым раундзе Аляксандра Сасновіч менш чым за гадзіну распляжыла гішпанку Карлоту Марцінес Сірэс — 6:0, 6:0. Яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч падолела на дзвюх тай-брэйках брытанскую тэнісістку Амелію Раецкі — 7:6 (8:6), 7:6 (7:2). Наступнай спаборніцай Шымановіч будзе прадстаўніца Латвіі Дар'я Семяністая. А вось Крысціна Дзмітрук саступіла ў трохсетавым паядынку кітаянцы Ван Сіюй — 5:7, 6:3, 3:6.
Каб прабіцца ў асноўную сетку Уімблдона, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.
Дзве беларускі адразу стартуюць з асноўнага этапу — першая ракетка планеты Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.
Уімблдонскі тэнісны турнір пройдзе з 30 чэрвеня да 13 ліпеня.