Пад Мастамі сутыкнуліся два аўтамабілі МНС
1- 24.06.2025, 21:00
- 3,022

Яны ехалі на месца інцыдэнту.
Пад Мастамі два аўтамабілі МНС сутыкнуліся, яны ехалі на месца інцыдэнту. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Паводле інфармацыі, 23 чэрвеня, у панядзелак, у момант руху да месца інцыдэнту непадалёк ад аграгарадка Мікелеўшчына Мастоўскага раёна сутыкнуліся два аўтамабілі МНС. У прэс-службе адзначылі, што адна з машынаў з'ехала на збочыну і перакулілася.

Паведамляецца, што ў выніку дарожна-транспартнага здарэння адзін супрацоўнік быў дастаўлены ў шпіталь. У МНС удакладнілі: пагрозы жыццю няма. Гаворыцца, што аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
«На даручэнне міністра надзвычайных сітуацыяў Вадзіма Сіняўскага на месца інцыдэнту выязджала аператыўная група», – падкрэслілі ва ўстанове.