Кошты нафты за два дні страцілі 14%
- 24.06.2025, 21:39
- 3,834

Сёння Brent падала на мінімуме на 7,7%.
Кошты нафты за два дні страцілі 14%. Сёння падчас гандлю Brent падала на мінімуме на 7,7%, да $65,93 за бараль. Пазней невялікую частку стратаў кошты змаглі вярнуць.
Кіраўнік ізраільскага Генштаба Эяль Замір заявіў, што аперацыя Ізраіля супраць Ірана пакуль не закончаная. Але Brent усё роўна застаецца ў глыбокім мінусе. Каціроўкі падаюць на 7,15%, да $66,37 за бараль. Яшчэ ўчора яны на піку паднімаліся вышэй за $81 за бараль.