Зяленскі прыбыў на саміт NATO
10- 25.06.2025, 11:35
- 10,624

СМІ звярнулі ўвагу на важную дэталь.
Сёння, 25 чэрвеня 2025 года, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў на саміт NATO, які праходзіць у Гаазе.
Адпаведнае відэа распаўсюджваюць СМІ, паведамляе Цензор.Нет.
Як бачна, Зяленскі з'явіўся на афіцыйным мерапрыемстве ў класічным гарнітуры.
Нагадаем, падчас візіту ў Белы дом Зяленскага крытыкавалі за стыль адзення. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў спрэчку з лідарам Украіны Уладзімірам Зяленскім праз ягоны вонкавы выгляд.
Амерыканскі карэспандэнт выдання Rsbn Браян Глен на прэс-канферэнцыі ў Авальным кабінеце пытаўся ў Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, дзе ягоны гарнітур.