У Беларусі рыхтуюць новы «сюрпрыз» для кіроўцаў
5- 25.06.2025, 12:17
- 12,924

Стала вядома, каго ён закране.
МУС Беларусі "занепакоена" ростам колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей і прапануе зрабіць больш жорсткімі правілы іх перавозкі, паведамляе БелТА.
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка паведаміў, што ў апошнія гады колькасць аварый з дзецьмі-пасажырамі прыкметна павялічылася: у 2024 годзе зарэгістравана 204 такія выпадкі і 14 ахвяр, тады як у 2019-м — 144 ДТЗ і сем загінулых падлеткаў.
Праблема, са слоў Назаранкі, у тым, што кіроўцы і пасажыры часта ігнаруюць рамяні бяспекі і дзіцячыя крэслы. Толькі ў 2025 годзе зафіксавана звыш 150 тысяч парушэнняў, звязаных з невыкарыстаннем рамянёў, і больш за 42 тысячы — з няправільнай перавозкай дзяцей. Многія парушальнікі трапляюцца паўторна, што кажа пра неэфектыўнасць існуючых мер накшталт папярэджанняў.
Праў складанасці кантролю і немагчымасці аўтаматычнай фіксацыі такіх парушэнняў МУС прапануе змяніць адміністрацыйнае заканадаўства: выключыць гэтыя правапарушэнні з пераліку, па якім можна абмежавацца папярэджаннем.