Лукашэнка чэпіцца да прэзідэнт Мазамбіка
6- 25.06.2025, 12:29
- 4,120

Фота Reuters
Дыктатар кліча яго ў Беларусь тры гады запар.
Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць прыняць прэзідэнта Мазамбіка Даніэла Франсішку Шапу ў Менску або наведаць Мапуту з афіцыйным візітам для «прадметных перамоў аб усім комплексе пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня».
Тры гады запар у адпаведным віншаванні Лукашэнка кліча кіраўніка Мазамбіка ў Менск. Раней ён двойчы безвынікова запрашаў Філіпе Жасінту Ньюсі, які раней займаў пасаду прэзідэнта гэтай афрыканскай краіны, заўважыў «Позірк».