14 жнiўня 2025, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян заявіў пра зрыў дзяржаўнага перавароту ў Арменіі

5
Пашынян заявіў пра зрыў дзяржаўнага перавароту ў Арменіі
Нікол Пашынян

У ім ёсць расейскі след.

У Арменіі сілавікі перашкодзілі «захапіць уладу» ўдзельнікам прарасейскага руху «Свяшчэнная барацьба» на чале з арцыбіскупам Армянскай апостальскай царквы Багратам Галстанянам, заявіў прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян. Паводле яго слоў, супрацоўнікі праваахоўных органаў сарвалі маштабны і падступны план крымінальнага алігархічнага духавенства ў дэстабілізацыі Рэспублікі, мэтай якога быў дзяржаўны пераварот, піша The Moscow Times.

Пашынян спаслаўся на паведамленне Следчага камітэта, дзе гаворыцца, што ўдзельнікі руху рыхтавалі план захопу ўлады з лістапада 2024 года. З гэтай мэтай яны надумалі сфармаваць 200-250 ударных груп па 25 чалавек, у асноўным з былых вайскоўцаў і паліцэйскіх, а таксама набылі выбуховыя прылады і іншыя інструменты «для ўчынення тэрактаў», сцвярджае СК. Са звестак ведамства, змоўшчыкі планавалі паралізаваць рух транспарту з дапамогай аўтамабільных аварый, выбухаў і падпалаў, арганізаваць масавыя адключэнні электраэнэргіі і інтэрнэту, абстрэльваць будынкі і рабіць іншыя дзеянні, якія пагражаюць жыццю і здароўю грамадзян.

СК дадаў, што са студзеня 2025 года чальцам групы ўдалося завербаваць больш за 1000 чалавек, купіць «тысячы» запальных прылад, здабыць карту Ерэвана для вызначэння асноўных месцаў планавання дыверсій, атрымаць звесткі аб размяшчэнні святлафораў, электраправадоў і інтэрнэт-кабеляў. Пры гэтым кіраўнікі групы выкарыстоўвалі псіхалагічныя і прапагандысцкія прыёмы, пакідаючы выкананне асноўных дзеянняў «авантурыстам», адзначылі ў СК.

Са звестак Civic, стратэгія руху ўключала ў сябе ўдзел былых прэзідэнтаў краіны і раснйскіх кампаній. У сераду супрацоўнікі Службы нацыянальнай бяспекі Арменіі затрымалі Галстаняна. Раніцай у дамах у арцыбіскупа і шэрагу яго прыхільнікаў прайшлі ператрусы. Таксама былі затрыманыя палкоўнік запасу Мігран Махсудзян і прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Кліч сыноў» Ара Растамян.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках