13 жнiўня 2025, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Украіна і Рада Еўропы наблізіліся да вайсковага трыбунала для Пуціна

7
FT: Украіна і Рада Еўропы наблізіліся да вайсковага трыбунала для Пуціна

Ключавы дакумент можа быць падпісаны ўжо сёння.

Украіна створыць вайсковы суд супольна з Радай Еўропы. Як паведамляе Financial Times, Украіна і Рада Еўропы рыхтуюцца падпісаць гістарычную дамову аб стварэнні спецыяльнага міжнароднага трыбунала.

Яго мэта - пераслед высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў, уключаючы Пуціна, за развязванне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, ваенныя зверствы расейскіх салдат і масавыя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права.

Чакаецца, што сёння прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпіша дакумент з Аланам Берсэ, кіраўніком Рады Еўропы ў правах чалавека. Гэты орган, які базуецца ў Страсбургу, выключыў Расею са сваіх шэрагаў неўзабаве пасля пачатку ўварвання.

На лаве падсудных увесь пуцінскі рэжым

«Усе будуць прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку прэзідэнт, прэм'ер-міністр, міністр замежных спраў і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. Гэта вельмі важна для аднаўлення міжнароднага правапарадку», - заявіла намесніца прэм'ер-міністра Украіны Вольга Стэфанішына ў інтэрв'ю FT.

Рада Еўропы пацвердзіла, што трыбунал будзе мець паўнамоцтвы распачынаць справы супраць дзейных кіраўнікоў дзяржаў, аднак арышты і судовыя працэсы пачнуцца толькі пасля іх зняцця з пастоў.

Аднак, ужо зараз у судзе пачнецца збор довадаў, на аснове якіх пазней могуць быць выдадзеныя ордэры.

Зарэгістраваныя больш за 34 000 эпізодаў

У спецыяльным рэестры шкоды, створаным пры падтрымцы Рады Еўропы, ужо сабрана больш за 34 000 сведчанняў злачынстваў: ад гібелі мірных жыхароў да разбурэнняў мірнай інфраструктуры, катаванняў, сэксуальнага насілля і прымусовага перамяшчэння насельніцтва. Усе гэтыя матэрыялы могуць легчы ў аснову будучых абвінавачанняў.

Бамбаванні, рабаванні, згвалтаванні - усё гэта падлягае суду

Расея за час уварвання ва Украіну сістэматычна наносіла ўдары па цывільных аб'ектах: жылых кварталах, школах, лякарнях, энэргетычнай інфраструктуры.

Нараўне з гэтым фіксаваліся масавыя пакаранні, рабаванні, выпадкі сэксуальнага гвалту і катаванняў на акупаваных тэрыторыях. Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці.

Ад Гітлера да Мілошавіча - цяпер Пуцін

Стварэнне спецыяльнага трыбунала можа стаць адным з самых гучных судовых працэсаў ХХІ стагоддзя. Сусветная практыка ведае нямала прыкладаў, калі лідары дзяржаў выяўляліся на лаве падсудных.

Ад Нюрнбергскага працэсу супраць нацысцкіх злачынцаў да суда над Слабаданам Мілошавічам, які вядомы генацыдам у Югаславіі. Цяпер чарга Пуціна і ягонага рэжыму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках