Марк Рутэ: Сёння ў NATO будзе вялікі прарыў
3- 25.06.2025, 15:28
- 6,164

Фота: Getty Images
Генеральны сакратар Альянсу раскрыў дэталі.
Лідары NATO на саміце сёння прымуць пастанову аб павелічэнні выдаткаў на абарону да 5% ад ВУП.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар Альянсу Марк Рутэ падчас сустрэчы з лідарам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе «Укрінфарм».
«Цяпер надыходзіць вялікі прарыў. Сёння мы прымем пастанову перайсці да 5%. Мы павінны абараніць сябе ад нашых апанентаў, але таксама таму, што гэта справядліва - зраўнаваць выдаткі са Злучанымі Штатамі. З гэтымі 5% еўрапейцы і канадцы зраўнуюць свае абаронныя выдаткі з ЗША», - падкрэсліў ён.
Рутэ заявіў, што без Трампа павелічэнне гэтых абаронных выдаткаў хаўруснікамі па NATO не адбылося б.
Генеральны сакратар адзначыў, што цяпер толькі 7 краін-чальцоў NATO не дасягнулі мэты 2 адсоткі абаронных выдаткаў, але сёлета яны абавязаліся гэта зрабіць.