Барыслаў Бярэза: Расея кінула Іран, і гэта цудоўна
- 25.06.2025, 21:49
- 18,956

Слабы Крэмль - гэта плюс для цывілізаванага свету.
Вайна паміж Іранам і Ізраілем, які падтрымалі ЗША, скончылася цягам 12 дзён.
Ці будуць гэтыя падзеі мець наступствы щ далёкай перспектыве? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітычным дзеячам, экс-дэпутатам Вярхоўнай Рады Барыславам Бярэзам:
- Вайна не скончылася. Яна скончылася толькі ў афіцыйных заявах, але кожнае дзеянне можа зноў яе распаліць. Больш за тое, гэтая вайна абавязкова атрымае прадаўжэнне - рана ці позна. Іран не адмовіўся ад ідэі знішчэння Ізраіля, а Ізраіль не адмовіцца ад прэвентыўных удараў дзеля сваёй бяспекі. Таму мы ўбачым, як вайна будзе развівацца далей.
Гэты канфлікт даўно спеў і, нарэшце, перайшоў у актыўную фазу. Цяпер ніхто не можа дакладна сказаць, у якой форме ён выявіцца наступным разам. Адна выведка сцвярджае, што ўзбагачаны ўран быў перамешчаны, аб'екты разбураныя недастаткова. Іншая - што ўсё знішчана. Дакладнай інфармацыі няма.
Важна разумець: Іран – частка восі зла, нараўне з Расеяй, Паўночнай Карэяй і рэжымам Лукашэнкі. Гэтыя рэжымы аб'ядноўвае ідэалогія таталітарызму і нянавісць да свабоднага свету. Ніхто не здзівіцца, калі адна з гэтых краін дапаможа іншай у нанясенні ўдару па дэмакратыях.
Тэракты 11 верасня ў ЗША і 7 кастрычніка ў Ізраілі паказалі, што напады могуць быць маштабнымі і нечаканымі. Іран па-ранейшаму прытрымліваецца ідэі знішчэння Ізраіля - і ад сваіх планаў не адмаўляецца.
- Рэжым аятол аслабеў. Ці паўплывае гэта на Расею?
- Расея паказала сябе слабой у дачыненні да Ірана. Нягледзячы на супольныя заявы, Масква ніяк не дапамагла Тэгерану - ні палітычна, ні ваенным шляхам. Гэта чарговае пацвярджэнне, што Расея заўсёды кіне цябе, калі ў яе будзе магчымасць. Расея кінула Іран - гэта выдатна.
Акрамя таго, Расея давяла, што яна ненадзейная як перамоўнік. Пуцін прапаноўваў Трампу пасярэдніцтва - той адмовіўся. Пуцін тэлефанаваў Нэтаньяху, з якім нібыта ў яго цёплыя стасункі - і зноў безвынікова.
Слабая Расея на міжнароднай арэне - гэта плюс для цывілізаванага свету. Іран чарговы раз пераканаўся, што Расея нікчэмная, і хутчэй за ўсё, будзе яшчэ больш дрэйфаваць у бок Кітая, да якога дрэйфаваў і раней.