14 жнiўня 2025, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз Беларусь на расейскі завод пастаўляліся імпартныя станкі для вытворчасці ракет

6
Праз Беларусь на расейскі завод пастаўляліся імпартныя станкі для вытворчасці ракет

Расследаванне.

Згодна з расследаваннем украінскага выдання The Kyiv Independent, беларускія прадпрыемствы ўдзельнічалі ў пастаўках імпартнага абсталявання для расейскага завода, дзе вырабляюцца ракеты.

Журналісты высветлілі, што тры беларускія кампаніі - Гомельскі завод станкоў і вузлоў, «Беларускія станкі» і «Гефест» - пераправілі ў Расею замежныя станкі, каб дапамагчы павялічыць выпуск ракет «Іскандэр» і іншых тыпаў балістычнай зброі.

Абсталяванне паступіла праз прыватных расейскіх пасрэднікаў, а самі станкі былі зробленыя ў Кітаі, Тайвані і Беларусі — краінах, якія не падтрымалі санкцыі супраць Расеі. Усяго, паводле звестак журналістаў, было ўвезена станкоў на 11 мільёнаў даляраў.

Гаворка ідзе аб важным абсталяванні - фрэзерных, такарных і шліфавальных станках, якія выкарыстоўваюцца для дакладнай апрацоўкі металу - ключавога матэрыялу для вытворчасці ракет. Гэта дазволіла Воткінскаму заводу, які знаходзіцца ў расейскай Удмуртыі, мадэрнізаваць вытворчасць, набраць новых супрацоўнікаў (амаль 2 500 чалавек) і пабудаваць два дадатковыя цэхі.

Воткінскі завод вырабляе не толькі «Іскандэры», якімі Расея абстрэльвае Украіну, але і міжкантынентальныя ракеты «Ярс» і «Булава», здольныя несці ядзерныя боегалоўкі і дасягаць ЗША. Паводле інфармацыі, завод таксама працуе над ракетай «Арэшнік», якая можа пагражаць усёй тэрыторыі Еўропы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках